You are viewing [info]cymus's journal

entries friends calendar user info Previous Previous Next Next
cymus - Лучайскія зацемкі
cymus
[info]cymus
Add to Memories
Share
Лучайскія зацемкі


Вёска Лучай у Пастаўскім раёне. Вядомая найперш дзякуючы прыгожаму барочнаму касцёлу св. Тадэвуша.
Храм быў пабудаваны ў 1766-1776 гг. вялікім пісарам ВКЛ Тадэвушам Агінскім (дзед Міхала Клеафаса) для езуітаў.
У той жа час ягоная сястра Эльжбета Пузыня выдзеліла езуітам вялікі фундуш на будаўніцтва астранамічнай абсерваторыі. Як вынік адразу за касцёлам, каля палаца Пузыняў у неба вырасла высокая вежа для назіранняў за зоркамі.
У XIX ст. гэтыя землі перайшлі на Мастоўскіх. Яны пабудавалі тут на беразе возера новы палац.
Унутры сцены храма размаляваныя ўнікальнымі сюжэтамі з жыцця касцёла ў XVIII ст.

Напрыканцы ІІ сусветнай вайны партызаны спалілі палац Мастоўскіх (зразумела, што гэта не ў энцыклапедыях напісана). У астранамічнай вежы былі нейтралізаваныя неразарваныя зарады і міны. Як вынік ад той вежы толькі фундамент і застаўся.
У 1960-ых храм зачынілі. У плябані размясцілі школу.

Вакол закрытага храма хадзілі аповеды пра схаваныя скарбы былых уладароў. Тыя легенды набылі новую сілу, калі ў 1980 г. (падчас Алімпіяды) нехта ўлез у касцёл і разабраў кавалак падлогі. Усе мясцовыя сышліся на думцы, што гэта, дзякуючы часова адкрытым межам, прыехалі за сваімі грашыма былыя паны (ці іх нашчадкі).

У 1980 ых мясцовы старшыня калгасу (дарэчы першы чалавек, які пачаў разводзіць у Беларусі страўсаў), выбіў у Масквы грошы на рэстаўрацыю храма, з мэтай стварэння там ці то залы арганнай музыкі, ці то музея.
Менавіта тады з Літвы прыехалі "спецыялісты", якія так аднавілі унутраны роспіс, што зараз проста рукі апускаюцца (хаця на першы погляд усё выглядае вельмі прыгожа).

У пач. 90-ых вернікі "выплакалі" храм сабе. Старшыя калгасу доўга лаяўся і тупаў нагамі, але нічога зрабіць ужо не мог. Зараз у касцёле на адной калонаў вісіць шыльдачка ў ягоны гонар.
Цяперашні лучайскі ксёндз, малады і звышактыўны, здаецца ўзяў за мэту "пераплюнуць" Мосар. Ужо зараз там пастаўлена першая ў свеце статуя Бенедыкту 16, некалькім апосталам, высажаны рознымі раслінамі вылікі крыж на пад'ездзе да храма. А ў планах: аднаўленне (у паменшаным выглядзе) астранамічнай вежы, новыя скульптуры, фантаны і рознае іншае.
Храм і рэшткі вежы злучае падземны ход, які ніхто не можа знайсці.

Tags: ,

Comments
kabierac From: [info]kabierac Date: September 6th, 2010 07:48 pm (UTC) (Link)
як цацачны
cymus From: [info]cymus Date: September 7th, 2010 07:58 pm (UTC) (Link)
Насамрэч досыць вялікі :)
alenakropka From: [info]alenakropka Date: September 21st, 2010 12:54 pm (UTC) (Link)

камэнтар

Хачу астранамічную вежу... не, не так :"Хачу ў астранамічную вежу":). Там будзе слаўна і не шумна.
cymus From: [info]cymus Date: September 21st, 2010 05:29 pm (UTC) (Link)

Re: камэнтар

Алена, можа табе пайсці ў касманаўны?
alenakropka From: [info]alenakropka Date: September 21st, 2010 08:26 pm (UTC) (Link)

Re: камэнтар

Мне патрэбны цвёрды падмурак для сузiрання i разважання. Мне патрэбна зямля пад нагамi, цi якар - назавi, як падабаецца.Бо занадта лёгкая - палячу i не вярнуся.
5 comments or Leave a comment
profile
cymus
User: [info]cymus
Name: cymus
calendar
Back May 2012
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
page summary
tags