Апошнім часам у беларускай тусоўцы Канстытуцыя 3 траўня пачала ўстрымацца, як акт ганебны, бо нібыта ліквідавала ВКЛ. Гэта можна было б ўспрымаць як даніну павагі праўдзівай гістарычнай навуцы, калі б не тое, што тэорыя пра ліквідацыю ВКЛ была прадстаўлена гісторыкам Леснадоскім яшчэ ў 50-ых гадах ХХ ст. і на сёння можна сказаць ужо амаль поўнасцю аспрэчана сучаснымі польскімі гісторыкамі. Заўважце польскімі!
Гэта дарэчы было не так складана.
Па-першае, дзе ў Канстытуцыі вы бачылі пункт аб ліквідацыі Уніі, аўтаноміі ВКЛ ці самога ВКЛ.
Не шукайце, ня знойдзеце. ВКЛ у Канстытуцыі ўвогуле ня ўзгадваецца. Рэч Паспалітая ўзгадваецца толькі 2 разы, ды і тое ўскосна. Менавіта гэта дало падставы, калісьці сказаць пра ліквідацыю ВКЛ. Але вам не здаецца, што гэта юрыдычна, мякка кажучы некарэтна, казаць пра ліквідацыю дзяржавы толькі на той падставе, што яна не ўзгадваецца ў дакуменце.
Наступнае - паглядзіце любы дакумента ці закон прыняты Соймам пасля 3 траўня. Там усюды прысутнічае ВКЛ. Усюды! У тым жа выглядзе як і раней. Аж да канца агульнай дзяржавы
І, нарэшце, 20 кастрычніка 1791 г. былі падпісаны "Узаемныя Заручыны Абодвух народаў" у якіх размяжоўваліся ўсе правы і абавязкі дзвух дзяржаваў. У тэксце ў чарговы раз падкрэслівалася непарушнасць Уніі.
Прычына нязгадак пра ВКЛ у тэксце Канстытуцыі ня ў тым, што краіну моўчкі пагадзіліся скасаваць, але зусім наадварот. Супрацьстаянне ліцьвінаў любым спробам уніфікацыі дзяржавы было настолькі вострым, што распрацоўшчыкі вырашылі па-просту абмінуць гэтае пытанне, каб не сапсваць прыняцце дакумента.
Гэтай гіпотэзы прытрымліваюцца найбольш знаныя польскія гісторыкі, напрыклад Юліуш Бардах. Ягоны артыкул, дарэчы ёсць па-беларусу
http://kamunikat.org/3660.html (Канстытуцыя 3 мая і «Ўзаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.). Гэтай жа пазіцыі прытрымліваецца і гісторык Сагановіч.
Таму ня трэба гучных слоў. Канстытуцыя канешне дакумент вельмі неадназначны, але яго прымалі нашыя продкі - паслы з Берасця, Гародні, Ваўкавыска, Ашмян, Менска... Яны шчэра верылі, што гэта дапаможа ўратаваць іх дзяржаву. А за правы ВКЛ яны стаялі сцяной, часам нават насуперак здаровай логіцы, бо той час і тая сітуацыя якраз патрабавалі жорсткай уніфікацыі Рэчы Паспалітай.
Вось так.